Сабраць грошы на рэканструкцыю памятнага знака прапанавала старшыня абласнога камітэта салдацкіх маці Кацярына Кушнярова. Гарадская газета «Витьбичи» распавяла пра гэтую ініцыятыву, але не паведаміла чытачам ні нумару банкаўскага рахунка, ні іншага спосабу, каб падтрымаць памкненне жанчын, якія страцілі сваіх сыноў у мірны час. Такіх жанчын-маці ў Віцебску сёння 20, і ім не па сілах сабраць значную суму грошай на праект рэканструкцыі і на пастамент з мармуру, які яны хацелі б тут бачыць.
Гарадскія ўлады адмоўчваюцца. Нічога не кажуць пра тое, што гатовы дапамагчы ў гэтай справе і грамадскія арганізацыі (тыя самыя, праўладныя, што толькі й засталіся), у тым ліку жаночыя.
Марыя Гоман