Субота, 16 Май 2015

У Воршы прымяняюцца ўзмоцненыя меры засьцярогі ў дачыненьні да футбольных заўзятараў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Перад футбольным матчам 1-й лігі «Ворша» – «Рэчыца-2014», які адбыўся 10 траўня, як актыўныя фанаты, так і звычайныя заўзятары на ўваходзе падвяргаліся асабістаму і дэталёваму дагляду з боку супрацоўнікаў АМАПу. Чым былі выкліканыя такія меры – сказаць складана: за апошнія гады на гарадзкім стадыёне Воршы не фіксавалася ніякіх сур'ёзных парушэньняў.

Безумоўна, гэта выклікала пэўную хвалю абурэньня ў людзей, якія ў свой выходны прыйшлі падтрымаць улюбёную каманду.

Гэта ўжо ня першы падобны выпадак у горадзе. За два тыдні да таго на стадыён у Воршы не змаглі трапіць ня толькі частка фанатаў «Воршы» і сяброўскіх да іх «Горак», але і прыхільнікі сьветлагорскага «Хіміка».

Паводле orsha.eu