Нядзеля, 07 Кастрычнік 2012

Сяргея Каваленку паставілі на прафіляктычны ўлік

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Сяргей Каваленка зь дзецьмі Сяргей Каваленка зь дзецьмі

Былога палітвязьня Сяргея Каваленку 8 кастрычніка выклікалі ў крымінальна-выканаўчую інспэкцыю Першамайскага раёну Віцебску і паставілі на прафіляктычны ўлік. На прафіляктычным уліку Каваленка будзе знаходзіцца два гады – пакуль не пагасіцца судзімасьць. Раз на тры месяцы ён павінен цяпер адзначацца ў той самай інспэкцыі, з “падачы” якой і была ўзбуджаная крымінальная справа аб парушэньні рэжыму адбываньня так званай “хатняй хімі”, якую Сяргей Каваленка атрымаў за вывешваньне нацыянальнага сьцягу на навагодняй ёлцы на плошчы Перамогі ў Віцебску.

Жонка Сяргея Каваленкі Алена паведаміла “Дыялёгу”, што ў інспэкцыі запыталі таксама, з кім Сяргей мае зараз стасункі і ці ёсьць у яго на целе татуіроўкі. Сяргей адказаў, што ніякіх наколак у турме не рабіў. “Пабачылі да болю знаёмыя твары… Не, не жартуйце, ніхто Сяргея з вызваленьнем не віншаваў. У іх да нашага прыходу раптам зьнікла сьвятло. А потым, калі мы ўжо выйшлі, Сяргей вярнуўся, каб нешта ўдакладніць – дык электрычнасьць ужо зьявілася. І хвіліны не прайшло…” – распавяла Алена Каваленка.

Дыялёг

Залагініцца каб дадаць камэнтары