Серада, 06 Сакавік 2013

У Віцебску прэзэнтавалі кнігу "Фэмінізацыя беларускай мовы"

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

На мінулым тыдні ў Віцебску адбылася прэзэнтацыя кнігі Ўладзіслава Гарбацкага “Фэмінізацыя беларускай мовы”. Арганізатарамі выступілі праваабарончы праект “ГейБеларусь” пры падтрымцы “Незалежнага кінаклюбу”.

“Гэта ўжо ня першае сумеснае мерапрыемства “ГейБеларусі” і “Незалежнага кінаклюбу”. Летась на пляцоўцы “Незалежнага кінаклюбу” праваабарончы праект праводзіў некалькі ЛГБТ-кінапаказаў і сустрэч”, - паведаміў каардынатар “ГейБеларусі” у Віцебскай вобласьці Максім Гайкоў.

Уладзіслаў Гарбацкі не ўпершыню распавядае пра сваё эсэ, у якім з пазыцыі сацыёляга разглядае зьмены ў мове, выкліканыя ўплывам гендэрных працэсаў. У тым, што носьбіты мовы неасэнсавана надаюць жаночыя формы агентывам (назоўнікам, што абазначаюць назвы пасадаў), аўтар бачыць прычыну павелічэньня ролі жанчыны ў грамадзтве. Акрамя таго, аўтар падкрэсьлівае, што фэмінізацыя – працэс натуральны для беларускай мовы і ёй уласьцівы.

 

Слухачы знайшлі для сябе прэзэнтацыю вельмі карыснай і цікавай. “Мы вельмі рады, што сэрыю мерапрыемстваў, прысьвечаных ЛГБТ-тэматыцы і пытаньням гендэрнай роўнасьці, мы адкрылі менавіта прэзэнтацыяй кнігі “Фэмінізацыя беларускай мовы” Ўладзіслава Гарбацкага”, - дадаў Максім Гайкоў.

Крыніца: ГейБеларусь