Вечарынка плянавалася ў віцебскім клюбе “Зэбра” 24 кастрычніка, у дзень незалежнасьці Туркмэністану. Рашэньне адмяніць мерапрыемства адміністрацыяй клюбу было прынятае з прычыны масавай незадаволенасьці інтэрнэт-карыстальнікаў. Вось што распавялі ў клюбе: “Імпрэза адмененая. Прычына адмены — масавая незадаволенасьць у інтэрнэце. Вельмі масавая. Таму, каб пазьбегнуць інцыдэнтаў, мы вырашылі адмяніць імпрэзу”.

У касах канцэртнай залі «Віцебск» кажуць, што на «Духоўныя гутаркі» Івана Ахлабысьціна, імпрэзу, якая мае адбыцца 12 кастрычніка, усе квіткі былі прададзеныя яшчэ тыдні два таму. «Што ж вы сьпіце ўсе? Цяпер пільнуйце — можа, хто здаваць будзе», — параіла касір. Квіткі на «Духоўныя гутаркі» Ахлабысьціна каштавалі ад 120 да 280 тысяч рублёў. Вялікая заля КЗ «Віцебск» разьлічаная на 1100 глядацкіх месцаў.

На прэс-канфэрэнцыі, якая прайшла 11 ліпеня ў Віцебскім аблвыканкаме і прысьвячалася адкрыцьцю XXII Міжнароднага фэстывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, міністар культуры Беларусі Барыс Сьвятлоў зьвярнуўся да журналістаў па-беларуску. Гэта не спадабалася прадстаўнікам расейскіх СМІ, акрэдытаваным на форуме. Пасьля ўступнага слова міністра ў першых шэрагах залі, дзе ў асноўным сядзелі супрацоўнікі расейскіх СМІ, пачуліся незадаволеныя галасы: “А зараз перакладзіце нам тое, што вы сказалі!”.