Серада, 05 Кастрычнік 2016

Два з трох раёнаў, дзе зарабляюць менш за 500 рублёў на месяц, знаходзяцца на Віцебшчыне

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
500 рублёў 500 рублёў

Паводле зьвестак Белстату пра заробкі ў рэгіёнах, у жніўні ў краіне засталося толькі тры раёны, дзе работнікам плацяць у сярэднім менш за 500 дэнамінаваных рублёў на месяц. Два з гэтых трох раёнаў знаходзяцца ў Віцебскай вобласьці.

Згодна з дадзенымі Белстату, антылідэрам Беларусі па ўзроўню заробкаў стаў Шаркоўшчынскі раён. Тут у сярэднім работнікі атрымліваюць за сваю працу 459 рублёў 10 капеек на месяц. У сьпісе трох найгоршых раёнаў выявіўся і Ўшацкі раён з паказчыкам 495 рублёў 10 капеек.

Адзіным ў тройцы раёнам па-за Віцебшчынай стаў Лоеўскі раён: 494,1 руб. А самымі багатымі зьяўляюцца працаўнікі Салігорскага раёну, якія зарабляюць ў сярэднім па 1175,2 руб. на месяц.