Тое, што непаўналетнія дзяўчынкі рызыкуюць застацца без жытла, выявілася падчас пракурорскай праверкі. Цяпер на пазоў пракуратуры ўгоду прызналі несапраўднай.
Фінансавыя праблемы ў жанчыны пачаліся празь непрыемнасьці зь бізнэсам, потым вырасла запазычанасьць па квартплаце, сабраліся неаплачаныя адміністрацыйныя штрафы за розныя парушэньні, у тым ліку і за дробнае хуліганства. Да таго ж у яе пачаліся праблемы з алькаголем, у доме сталі зьяўляцца чужыя людзі. Дзяўчынкі-падлеткі нават самі зьвярталіся ў органы апекі, прасілі паўплываць на маму.
Урэшце прызналі, што сям'я, якая раней была цалкам пасьпяховай і заможнай, знаходзіцца ў сацыяльна небясьпечным становішчы. Дзяўчынкі пайшлі жыць да сваякоў і жылі там каля году. А іх маці, ня бачачы выйсьця з пазыковай яміны, вырашыла закласьці кватэру.
-Зараз жанчына пазбаўленая бацькоўскіх правоў, а шэраг работнікаў органаў апекі і папячыцельства, установы адукацыі і міліцыі за недастатковую працу зь сям'ёй прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасьці, – распавёў старшы памочнік пракурора вобласьці па наглядзе за выкананьнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Антон Волкаў. – Праблема ў тым, што службы прафіляктыкі нярэдка не зважаюць на пэўныя прыкметы сацыяльна небясьпечнага становішча дзяцей. Калі бацькі не працуюць або злоўжываюць алькаголем – у гэтых накірунках службы працуюць. Але маюцца выпадкі, калі застаюцца па-за ўвагай пазбаўленьне дзіцяці жытла або месца знаходжаньня або выгнаньне яго з хаты. А гэта ж таксама прыкмета сацыяльна небясьпечнага становішча сям'і. Што тычыцца гэтай сытуацыі, мы спадзяёмся, што жанчына зможа выправіць сытуацыю, вярнуць сваіх дзяцей і колішні дабрабыт.
Натальля Партолина, kp.by
Фота аўтара