Гэты праект ужо некалькі гадоў рэалізуецца ў Менску. Валянтэры зь ліку моладзі праводзяць урокі па інтэрнэт-пісьменнасьці сярод малодшых школьнікаў, вучаць іх правілам бясьпекі ў віртуальным сьвеце. Цяпер да праекту далучыўся Віцебск, прычым стаў першым рэгіёнам, якія падтрымалі ініцыятыву.
Як паведаміў дырэктар Віцебскага філіялу Ўладзіслаў Андрэйчанка, ініцыятыва ўжо ўвасабляецца ў жыцьцё. На сёньняшні дзень больш за 70 віцебскіх студэнтаў і школьнікаў падручыліся паспрабаваць сябе ў ролі інтэрнэт-настаўнікаў. У асноўным гэта студэнты ВДУ імя Машэрава зь ліку будучых пэдагогаў і псыхолягаў, якія змогуць удасканаліць навыкі зносін зь дзецьмі.
«Пераважная большасьць студэнтаў вучыцца на выпускных курсах. Спадзяёмся, што валянтэрства працягнецца і па іх першым месцы працы, у тым ліку ў райцэнтрах, вёсках. Такім чынам, праект атрымае разьвіцьцё ня толькі ў абласным цэнтры, але і ў рэгіёнах», – выказаў надзею Ўладзіслаў Андрэйчанка.
Пажаданьне будучым валянтэрам выказаў беларускі тэлевядоўца і сьпявак Георгі Калдун, які, дарэчы, зьяўляецца нязьменным пэдагогам у праекце «Нашы дзеці», правёў не адзін урок для школьнікаў, а цяпер дзеліцца майстэрствам з пачаткоўцамі. Адна з такіх сустрэч адбылася ў ВДУ.
«Праект цікавы з сацыяльнага пункту гледжаньня і карысны для ўласнага разьвіцьця, асабліва людзям, якія вучацца на пэдагогаў і псыхолягаў. Асабіста мяне прыцягвае пэдагогіка, паколькі я вырас у сям'і настаўнікаў. Праект не адымае шмат часу, але пры гэтым дае магчымасьць рабіць якасныя і патрэбныя рэчы», – прызнаецца шоўмэн.
Дарэчы, акрамя камунікатыўных навыкаў і ўдзелу ў добрай справе найлепшых валянтэраў, як абяцаюць арганізатары праекту, чакаюць падарункі.
Натальля Рыжкова, vitvesti.by