"Пра маральны выбар лёгка разважаць у тэорыі. Значна цяжэй — калі кожнае слова, кожнае рашэнне і кожны кампраміс могуць каштаваць табе свабоды, здароўя або нават жыцця. Менавіта таму Мікола Статкевіч, як мала хто, мае маральнае права разважаць пра гэтыя тэмы", — гаворыцца ў апісанні кнігі на kamunikat.org.
У 2021 годзе Мікалай Статкевіч быў асуджаны на 14 гадоў калоніі па артыкуле аб арганізацыі масавых беспарадкаў (артыкул 293 КК). Яго накіравалі адюываць гэта тэрмін у ПК-13 у Глыбокім. На працягу зняволення яго некалькі разоў змяшчалі ў штрафны ізалятар і адзіночную камеру ў ПКТ. У верасні 2025 года яго разам з групай іншых палітвязняў вызвалілі і вывезлі ў Літву, аднак на мяжы палітык выйшаў з аўтобуса, нейкі час правёў на нейтральнай тэрыторыі і пасля зноў быў затрыманы.
Некалькі месяцаў пра яго лёс нічога не было вядома, у лютым 2026 года яго адпусцілі на волю пасля перанесенага ў зняволенні інсульту. Аднак яму даведку аб вызваленні яму так і не выдалі, таму палітык не можа аформіць сабе пенсію.
Аляксандр Малінін
Чацвер, 16 Ліпень 2026
Выйшаў зборнік турэмных эсэ экс-палітзняволенага палітыка Мікалая Статкевіча, напісаных у глыбоцкай калоніі
Кніга пад назвай «І гэта ўсё ў табе» выдана ў выдавецтве “Камунікат” у Беластоку. Над тэкстамі палітык працаваў пераважна ў 2023 годзе ў ШІЗА, пасля выхаду з ізалятара ён запісаў іх. Але перад вызваленнем рукапісы адабралі. Мікалай Статкевіч аднавіў іх па памяці. Гэта разважанні пра тое, «як людзі робяць маральны выбар у складаных сітуацыях, як яны робяцца героямі ці здраднікамі, як ператвараюцца ў падонкаў ці застаюцца сумленнымі людзьмі?” – так напісаў аўтар пра сваю кнігу ва ўласным Тэлеграм-канале.
Апублікавана ў
Палітвязьні