15 снежня 2020 года Мікалаю Статкевічу прад’явілі новае абвінавачванне у падрыхтоўцы ўдзелу ў масавых беспарадках".
У выніку суд над зняволеным палітыкам прайшоў паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя масавых беспарадкаў).
14 снежня 2021 быў вынесены прысуд: 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму.
Тры гады таму, 31 траўня 2022 года ў Вярхоўным судзе ў закрытым рэжыме пачалі разглядаць апеляцыйныя скаргі шасці фігурантаў «справы Ціханоўскага». На наступны дзень суд пастанавіў пакінуць прысуды, у тым ліку і Мікалаю Статкевічу, без зменаў.
20 чэрвеня 2022 года ён быў этапаваны ў глыбоцкую ПК №13. З лютага 2023 года палітвязня ўтрымліваюць без сувязі з роднымі і знешнім светам (рэжым інкамунікада).
Сяргей Пыльнікаў