Серада, 26 Люты 2025

Жыхара Віцебска Ерванда Марцірасяна будуць судзіць за непадпарадкаванне адміністрацыі Ваўкавысскай калоніі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Ерванд Марцірасян асуджаны  да двух гадоў калоніі паводле часткі 1 артыкула 368 КК Рэспублікі Беларусь (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).  У кастрычніку мінулага году мужчыну адправілі адбываць тэрмін у калонію № 11 у Ваўкавыску. 24 лютага яго будуць судзіць у судзе Ваўкавысскага раёна паводле  ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Справу будзе разглядаць Ганна Каралевіч.

Паводле інфармацыі Віцебскай абласной пракуратуры, Марцірасян, знаходзячыся ў службовым аўтамабілі, у прысутнасці супрацоўнікаў аддзела Дэпартамента аховы, неаднаразова негатыўна выказаўся на адрас Аляксандра Лукашэнкі, і гэтыя выказванні мелі абразлівы характар. падчас судовага следства сваю віну прызнаў у поўным аб'ёме. У судзе мужчына сваю віну прызнаў у поўным аб'ёме.

8 жніўня мінулага года ў  судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска суддзя Святлана Кузмічонак агучыла вырак вырак: Марцірасян пакараны пазбаўленнем волі на тэрмін 2 гады з адбываннем прызначанага пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала грамадзяніна Арменіі палітычным зняволеным.

Наталля Первякова