Паводле падлікаў праваабаронцаў, 36-гадовы Зміцер Казлоў мусіў выйсуці на волю 28 лістапада. Ён быў затрыманы 10 чэрвеня 2020 года – спачатку паводле адміністрацыйнага абвінавачання. Але пасля 20-суткавага арышту на волю ён ужо не выйшаў. У ліпені 2020 года беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Змітра Казлова палітычным зняволеным.
Зміцер Казлоў – ураджэнец Барані (Аршанскі раён). У 2017 годзе ён заснаваў YouTubе -канал «Серый кот», на якім размяшчаў стрымы з розных палітычных акцый. Яшчэ да затрымання па крымінальнай справе блогер стаў «рэкардсмэнам» па адміністрацыйных арыштах – адбыў у няволі 120 сутак практычна буз перапынкаў.
25 траўня 2021 года ў Магілёўскім абласным судзе яго і 6 актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» асудзілі за «удзел у масавых беспарадках» ( вырак Змітру Казлову, прысуджаны паводле ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – 5 гадоў пазбаўлення волі). Існуе вялікая верагоднасць, што вынікам суда 29 лістапада стане працяг зняволення блогера і актывіста.
Марыя Бушуева