Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Арцёма Касача палітвязнем 14 траўня 2021 г. Падчас зняволення ён знаходзіўся ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 6 (Кобрынскі раён).
Увогуле за каментары пад пастом пра чыноўніка Сяргея Сташэўскага былі асуджаны больш за дзясятак віцяблянаў, якіх прыцягнулі да крымінальнай адказнасць. Гэтая публікацыя з’явілася ў сацсетцы «ВКонтакте» 12 жніўня 2020 году, на ім відаць, як чыноўнік (на той момант старшыні Кастрычніцкага а райвыканкаму Віцебску) прымушае настаўнікаў з выбарчай камісіі змяняць вынікі выбараў, заклікае фальсіфікаваць іх на карысць Аляксандра Лукашэнкі. Цягам некалькі дзён пост сабраў больш за тысячу лайкаў і 116 рэпостаў. Тых, хто адкаментаваў гэты допіс, пачалі масава затрымліваць увесну 2020-га, прычым асудзілі нават тых, хто напісаў цалкам нейтральныя словы. Прыкладам, віцяблянін Сяргей Ільюшэнка напісаў «як табе не сорамна ў вочы людзям глядзець» і «краіна мусіць ведаць сваіх герояў у твар». За гэта быў асуджаны на два з паловай гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Інцыдэнт з прымусам да фальсіфікацыі стаў шырока вядомым. Сам кіраўнік выбарчай камісіі №25 Сяргей Піталенка пацвердзіў, што выніковы пратакол быў перапісаны, і што першапачаткова на ўчастку перамагла Святлана Ціханоўская. Паводле старшыні, новы пратакол падпісалі не ўсе чальцы камісіі, а дырэктарка школы, дзе мясціўся выбарчы ўчастак, у дзень выбараў напісала заяву на звальненне.
Што да Сяргея Сташэўскага, то зафіксаваныя на аўдыё ягоныя словы таксама сталі нагодай для перамены лёсу. На пасадзе старшыні Кастрычніцкага райвыканкаму ён працаваў з 2014г. і пакінуў яе 1 красавіка 2020г. Са снежня таго ж году ён заступіў на новую працу ў якасці намесніка начальніка Рэспубліканскага цэнтру па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Феліцыян Красоўскі