Панядзелак, 06 Чэрвень 2022

Праваабаронцы празналі палітвязнем жыхара Віцебскай вобласці

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

31 мая праваабаронцы прызналі палітычным зняволеным жыхара Аршанскага раёна Артёма Баброва з прычыны крымінальнага пераследу за рэалізацыю ім права на свабоду выказвання меркавання.

У судзе Аршанскага раёна 30 траўня вынесены прысуд мясцоваму жыхару Антону Баброву. Яго абвінавацілі ў абразе прэзідэнта згодна з ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Антона затрымалі да суда 21 сакавіка і ўвесь час ён змясціўся ў Віцебскім абласным СІЗА №2.

Прысуд вынесла суддзя Святлана Кузьмічонак, якая за апошнія непоўных два гады, разгледела больш за некалькі дзесяткаў спраў звязаных з абразай міліціянтаў, чыноўнікаў і прэзідэнта.

Па матэрыялах абвінавачання, Баброў у адным з тэлеграм-каналаў двойчы пакінуў абразлівыя каментары ў бок прэзідэнта Беларусі, якія лінгвістычная экспертыза палічыла ненарматыўнай формай маўленчага выказвання. Сваю віну Антон Баброў у судзе прызнаў цалкам і раскаіўся ў здзейсненым учынке.

Незвычайным было тое, што працэс прайшоў за адзін дзень.

Баброва пакаралі пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады. Прысуд не набыў моц.

Лявон Яфрэменка