Нядзеля, 14 Лістапад 2021

«Не вер, не бойся, не прасі» – формула выжывання на зоне ад былога палітвязня Міхаіла Жамчужнага

Ацаніць гэты матэрыял
(3 галасоў)

Міхаіл Жамчужны – дацэнт, кандыдат тэхналагічных навук, вывучаў праблемы прамысловай вытворчасці вадароду. Заснавальнік грамадскай арганізацыяй «Платформ інавейшн», якая займалася пытаннямі парушэння правоў людзей у месцах пазбаўлення волі. Двойчы асуджаны: у 2006 годзе па эканамічным артыкуле – на 5 гадоў і ў 2015 годзе за абарону правоў зняволеных – на 6,5 гадоў. Быў прызнаны палітвязнем. Вашай увазе – тэзісы сустрэчы з Жамчужным на канале «Нация Лидеров Онлайн-хаб».

Хто такі лідар? 

Лідары бываюць розных тыпаў. Ёсць палітычныя лідары, эканамічныя, сацыяльныя, фінансавыя, ёсць лідары ​​крымінальных груповак. Таксама ёсць лідары відавочныя і не відавочныя. Пры чым не відавочны лідар звычайна значна мацнейшы, чым афіцыйны.

Як кандыдат навук стаў палітвязнем? Дзякуючы выхаванню. Я з дзяцінства быў акружаны свабодалюбівымі людзьмі, якія знаходзіліся ў канфлікце з уладамі. Шлях людзей у вызваленні, гэта значыць, у барацьбе з палітычным рэжымам.

 Як застацца вольным чалавекам, знаходзячыся ў турме? 

Ёсць кароткая і дакладная формула «Не вер, не бойся, не прасі». Калі яе прытрымлівацца, вас ніколі не перамогуць. Такіх людзей пачынаюць паважаць – у адрозненне ад тых, хто гандлюе сваёй свабодай. Турма не настолькі страшнае паняцце, як усё абвыклі думаць. Асноўная задача спецслужбаў і работнікаў турмы – пазбавіць чалавека фізічнага і псіхалагічнага здароўя. Важна выконваць комплекс практыкаванняў, каб не згубіць свае фізічныя магчымасці ў турме.

Як змагацца з холадам у турме?

Рэцэпт просты: фізічныя практыкаванні; веданне таго, што наверсе заўсёды цяплей, чым унізе (цёплае паветра ўверх паднімаецца); выкарыстанне лямпаў асвятлення, якія награваюцца. 

Як супрацьстаяць супрацоўнікам адміністрацыі? 

Трэба ведаць законы і адстойваць свае правы. Капіруйце свае дакументы, патрабуйце аддаваць лісты, якія вам прыходзяць, пішыце пісьменныя заявы, калі нешта не так. 

Ці трэба крыўдзіцца на тых, хто не за кратамі? 

У мяне ніколі не было крыўд на тых, хто застаўся на волі. Я разумею, што людзі на свабодзе больш рызыкуюць, чым ён у зняволенні. Бо ў турме ён карыстаўся законам для сваёй барацьбы, а вось на волі законы не заўсёды працуюць. 

Ці працуе галадоўка ў турме?

 Індывідуальная галадоўка ніколі не бывае эфэктыўная настолькі, наколькі групавая. Зняволеных, якія аб'явілі галадоўку, могуць шантажаваць і запалохваць, каб яны ад яе адмовіліся. Любая шкода, якую вязень прыносіць сам сабе ідзе на руку адміністрацыі. 

Чаму лісты - гэта важна? 

Лісты - гэта адзінае, што падтрымлівае палітвязняў. Я толькі гэтым і жыў у месцах зняволення. Пішыце лісты палітычным вязням. Не трэба пісаць пра палітыку — гэта нагода не прапусціць ваш ліст. Расказвайце пра надвор'е - гэтага дастаткова, каб палітвязень зразумеў, што ён не адзін. Трэба змагацца з тым, хто парушае законы, а не дапамагаць тым, хто з'яўляецца ахвярай парушэння законаў. Перамогшы аднаго парушальніка закону, мы ратуем тысячы сумленных людзей ад незаконных рэпрэсій. 

Ці ёсць у Вас рэкамендацыі для актыўных грамадзян Беларусі? 

Вызначыцеся, вы будзеце карміць сваімі падаткамі існуючую ўладу альбо далучыцеся да незалежных арганізацый і суполак, якія забяспечаць вас як сацыяльнай дапамогай, так і псіхалагічнай, эканамічнай і палітычнай. Думайце больш, падключайце мазгі, вывучайце законы і вырашайце, як вам лепш жыць: у рамках дзяржавы або ў рамках супольнасці.