Панядзелак, 24 Люты 2014

Палітвязень Андрэй Гайдукоў сустрэўся ў калёніі з бацькамі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Андэй Гайдукоў Андэй Гайдукоў

Сям’я Андрэя Гайдукова, які адбывае пакараньне ў Магілёўскай калёніі №19, вярнулася з доўгатэрміновага спатканьня. Пра гэта паведаміла яго маці Вольга Гайдукова. «Мы з мужам едзем з Магілёву. Спатканьне прайшло добра. Адчувае Андрэй сябе нармальна, настрой таксама нічога. Мы былі там тры дні: у пятніцу ў абед заехалі і цяпер вяртаемся», - сказала яна.

Вольга Гайдукова дадала, што «Андрэй вельмі хоча дадому». «8 траўня яго ўжо павінны вызваліць, таму засталося, уласна, два з капейкамі месяцы. Дык што чакаем зь нецярпеньнем» , - адзначыла маці палітычнага вязьня.

Нагадаем, 1 ліпеня актывіста апазыцыі Андрэя Гайдукова прызналі вінаватым у спробе ўстанаўленьня кантактаў з замежнай выведкай і прысудзілі да 1,5 гадоў калёніі. Прысуд яму вынес Віцебскі абласны суд, а паседжаньне праходзіла ў закрытым рэжыме.

Хартыя ‘97