Традыцыя пускаць жалобны вянок па Дзьвіне ў Дзень чарнобыльскай трагедыі існавала ў Віцебску больш за 15 гадоў. Сёлета віцебскія вэтэраны Чарнобылю хацелі перадаць гэтую традыцыю маладым і зьвярнуліся па дапамогу ў Віцебскі гарвыканкам. Улады спачатку абнадзеілі, а потым паведамілі, што апускаць вянок нельга – не ўхваляе царква…

Апублікавана ў Мірныя сходы

Памятны вянок пусьцілі па Дзьвіне 26 красавіка віцебскія ліквідатары наступстваў чарнобыльскай катастрофы. Гэтай традыцыі ўжо шмат гадоў. “Заўчасна памерлым чарнобыльцам – ад нас, жывых. Вечная памяць!” – было напісана на стужцы.

Імпрэза адбылася 23 красавіка, напярэдадні чарговых угодкаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. На прэм'еру дакумэнтальнага фільму «Сам-насам з памяцьцю» ў глядацкай залі віцебскага арт-пабу «Торвальд» сабралася зацікаўленая публіка. На прагляд прыйшлі ня толькі віцебскія ліквідатары аварыі на ЧАЭС, але й грамадзкія актывісты ды прадстаўнікі культуры.

Апублікавана ў Рознае

Героямі дакумэнтальнай кінастужкі сталі былыя афіцэры Анатоль Гнеўка і Сяргей Іконьнікаў. Як кажа кіраўніца Віцебскай філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Алена Сьцяпанава, адна з аўтарак сцэнару, успаміны былых ліквідатараў – гэта менавіта тое, чым у цяперашніх варунках варта падзяліцца з грамадзкасьцю.

Надоечы трое ліквідатараў аварыі на Чарнобыльскай АЭС – жыхароў Віцебску атрымалі ўкраінскія ўзнагароды, выпушчаныя да 25-х угодкаў трагедыі. Памятным крыжам «25 гадоў Чарнобыльскай катастрофы» быў ганараваны Анатоль Гнеўка, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Знакі ўзнагароды «25 гадоў гераічнага подзьвігу» атрымалі Аляксандар Мікулін і Сяргей Іконьнікаў.

Апублікавана ў Рознае