Пятніца, 23 Верасень 2016

МНС парушае закон? У гістарычным цэнтры Воршы ідуць будаўнічыя работы

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

На Аршанскім Замчышчы, тэрыторыя якога зьяўляецца асабліва ахоўнай гістарычнай зонай, пачаліся будаўнічыя работы. Як стала вядома, МНС вядзе рэканструкцыю пажарнай часткі. Будынак пажарнай часткі зьяўляецца даваенным, яно добра відаць на здымках Воршы, зробленых у пэрыяд нямецкай акупацыі.

Цалкам магчыма, што гэты будынак ужо не задавальняе сучасным патрабаваньням. Аднак разьмешчаны яно ў самым гістарычным цэнтры Воршы, у 100 мэтрах ад гарадзішча. Пад будынкам пажарнай часткі знаходзяцца падмуркі вежаў і муроў легендарнага Аршанскага замка.

З гэтай прычыны выклікае зьдзіўленьне, што працы па рэканструкцыі вядуцца пры поўнай адсутнасьці ўзгадненьня з Інстытутам гісторыі Акадэміі навук Беларусі, як таго патрабуе дзейнае заканадаўства ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Больш таго, праект рэканструкцыі ў самым гістарычным цэнтры ня выставілі на грамадзкія слуханьні.

orsha.eu