Серада, 18 Верасень 2013

Палітыку Сяргею Рыжову адмоўлена ва ўзбуджэньні справы наконт ціску на доктара Пастнова

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Сяргей Рыжоў Сяргей Рыжоў

Віцебская абласная пракуратура адмовіла актывісту Сяргею Рыжову (на фота) ва ўзбуджэньні крымінальнай справы на падставе яго заявы пра факты ціску на лекара Ігара Пастнова, зьмешчанага на прымусовае псыхіятрычнае лячэньне. Рыжоў падаў скаргу ў пракуратуру Віцебскай вобласьці 16 верасьня, патрабуючы прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці дзевяць чалавек, у тым ліку кіраўніцтва абласнога клінічнага цэнтру псыхіятрыі і наркалёгіі, судзьдзю суду Віцебскага раёну Тацьцяну Дзегцярову і старшыню Віцебскага абласнога выканаўчага камітэту Аляксандра Косінца.

Актывіст сьцьвярджае, што паміж названымі асобамі склалася “змова з мэтай прычыненьня Ігару Пастнову фізычнага шкоды з пагрозай для жыцьця”. “Сёньня атрыманы адказ пракуратуры за подпісам першага намесьніка пракурора вобласьці Сідаровіча А.В., ён ня бачыць у перададзеных дакумэнтах і выкладзеных фактах прыкмет складу злачынства”, - паведаміў Рыжоў.

БелаПАН