Для бабінічцаў гэта пытаньне ня толькі здароўя, але і бясьпекі жыцьця. Многія працуюць у Воршы ці езьдзяць у Воршу па справах – і калі ехаць роварам, то хочаш ня хочаш, але едзеш па аўтамабільнай трасе Магілёў-Ворша, чым, па-першае, парушаеш правілы дарожнага руху – на такіх трасах карыстацца роварам нельга. І па-другое, траса гэтая ажыўленая, на ёй езьдзіць шмат фураў, а фура на добрай хуткасьці папросту можа садзьмуць раварыста з дарогі патокам паветра. Як вынік: для людзей гэтая траса больш небясьпечная, чымся нават М1.
Нядзеля, 10 Верасень 2017
Калектыўны зварот з просьбай арганізаваць роварную дарожку ад Бабінічаў да Воршы пададзены ў райвыканкам
Зборам подпісаў жыхароў Бабінічаў займалася кампанія «Гавары праўду». Як высьветлілася, тэма актуальная ня толькі ў аматараў здаровага ладу жыцьця і раварыстаў, а наогул сярод жыхароў населенага пункту.
Апублікавана ў
Грамадзянскія ініцыятывы