Аўторак, 13 Верасень 2016

Віцебскія актывісты дамагліся стварэньня офіса дзіцячых лекараў

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Тацяна Севярынец Тацяна Севярынец

Пэдыятрычная амбуляторыя лекараў агульнай практыкі зьявіцца ў мікрараёне Білева. Перамогай віцебскіх актывістаў называе гэты факт каардынатарка ініцыятывы “За якасную мэдыцыну для ўсіх” Тацяна Севярынец.

Яна нагадала, што за зьяўленьне паліклінічнага комплексу ў мікрараёне сабралі больш за 10 тысяч подпісаў: “10 тысяч дзетак у мікрараёне жыве, каля 40 тысяч увогуле жыхароў, паліклініка далёка, дабірацца да яе нязручна, паліклініка перапоўненая, бо там адкрыта толькі дзевяць участкаў для мікрараёну Білева. Таптаньне, хаджэньне… Тое, што пайшлі ўсё ж такі насустрач і вырашылі адкрыць вось гэтую амбуляторыю па першасным прыёме, заборы аналізаў і гэтак далей, – я лічу, гэта плён ад нашай працы і наша перамога”.

Разам з тым Тацяна Севярынец раскрытыкавала тое, што ў мікрараёне ствараецца не паліклінічны комплекс, а толькі офісныя мэдычныя цэнтры для дзяцей і дарослых. Актывістка таксама расказала, што ў шэраг дзяржаўных структур дасланыя амаль паўтары тысячы подпісаў з просьбай праверыць, як віцебскія ўлады выконваюць інвэстыцыйныя пляны і куды ідуць грошы падаткаплацельшчыкаў.

racyja.com

1 камэнтар

  • Спасылка на Камэнтар Билевчанка Серада, 14 Верасень 2016 Дадаў Билевчанка

    А что вы чужие погоны примеряете? Вы что, за свой счёт этот офис организовали, бесплатно помещение предоставили? На баланс взяли? Или без оплаты труда там работать будете?

    Паскардзіцца