Яшчэ 3-4 гады таму на праблему рэкламавання інтэрнэт-крамаў па продажы наркатычных рэчываў звяртала ўвагу мясцовая неабыякавая грамадскасць. Актывісты пісалі заявы ў міліцыю і СМІ, патрабавалі, каб камунальныя службы замалявалі надпісы са спасылкамі на адпаведныя Тэлеграм-каналы, аднак належнай увагі з боку адказных структур так і не дачакаліся. «Наркатычныя графіці» па-ранейшаму сустракаюцца ў Віцебску і буйных райцэнтрах вобласці ледзь не на кожным кроку. І ледзьве не штодня ў рэгіёне судзяць падлеткаў, якія паквапіліся на лёгкія грошы ды пагадзіліся стаць распаўсюднікамі наркотыкаў…

Апублікавана ў Дзяржава

Бацькі і сваякі асуджаных паводле “наркатычнага” артыкулу 328 разам з настаўнікамі і вучнямі віцебскай СШ №24 высадзілі за гіпэрмаркетам “Карона” ў Віцебску бярозавую алею.

У нядзелю 24 сакавіка, пасьля агульнагарадзкога суботніка, арганізаванага ўладамі, віцебскія актывісты “Руху маці 328” правялі свой уласны суботнік па ачыстцы гораду ад наркарэклямы. Назвалі гэта апэрацыяй “Замест тысячы слоў!”

На барацьбу супраць рэклямы наркакрамаў мабілізавалася грамадзтва, паведамляе рэгіянальны партал orsha.eu. Адзін з жыхароў Воршы набыў за ўласныя сродкі фарбу і выйшаў на вуліцу з пэндзьлем – зьнішчыў ужо некалькі дзясяткаў небясьпечных надпісаў.