16 чэрвеня артыкул пра «небяспечныя надпісы на сценах» размясціў сайт дзяржаўнай газеты «Витебские вести».
«В таких граффити содержатся названия телеграм-каналов, слова «работа», «доход», ссылки на сайты. Как правило, телефонов в таких объявлениях нет, что отсеивает интерес старшей возрастной группы. А вот молодёжь и подростки, хорошо ориентируясь в телеграм-каналах и чатах, куда в итоге выводят ссылки из таких объявлений, могут быть вовлечены в наркотический бизнес: либо делать закладки и распространять наркотики, либо размещать на стенах аналогичные надписи» - піша аўтарка артыкула Наталля Раманава, афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Дзяржаўнага камітэту судовых экспертыз па Віцебскай вобласці.
Яна нагадвае, што за распаўсюд наркатычных сродкаў заканадаўства Беларусі прадугледжвае крымінальную адказнасць. Але прыводзіць усяго адзін выпадак у Полацку, калі ахоўнікі правапарадку адсачылі хлопца, які наносіў графіці. Аднак ці пакаралі яго, і якім чынам, не паведамляецца. Нічога не сказана ў артыкуле і пра стратэгію барацьбы з «нарка-графітыстамі». Між тым, і ў адміністрацыйным заканадаўстве, і ў Крымінальным Кодэксе РБ ёсць артыкулы пра адказнасць за псаванне аб’ектаў камунальнай маёмасці. Аднак караюць за гэта пераважна тых, хто малюе на будынках так званую «апазіцыйную сімволіку» – нібыта выява бел-чырвона-белага сцяга ці герба «Пагоня» можа прынесці грамадству большую шкоду, чымсьці рэклама інтэрнэт-крамы па продажы наркатычных рэчываў.
Станіслаў Іваноўскі