Панядзелак, 16 Сакавік 2026

У Оршы моладзь прымалі ў 4 прадзяржаўныя грамадскія арганізацыі адначасова

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Старэйшае пакаленне памятае, што ў “акцябраты” малодшых шкоьнікаў прымалі ў кастрычніку, у піянеры - у траўні, у камсамол – па спаўненні 14-ці гадоў... У Оршы цалкам перакраілі савецкую завядзёнку, хаця мадэль ідэалагічнай прыналежнасці дзяцей і падлеткаў да афіцыйных арганізацыйных утварэнняў у Беларусі захоўваецца дагэтуль. У гімназіі №1 напярэдадні Дня Канстытуцыі наладзілі “гуртавы” прыём  - адначасова ў “акцябраты”, у піянерскую арганізацыю, у БРСМ і ў “Белую Русь”.

Наймалодшыя гімназісты атрымалі значкі, вучням сярэдніх класаў павязалі гальштукі, старшакласнікам ўручылі білеты чальцоў БРСМ. У “Белую Русь” прынялі тых, хто “ужо зрабіў першыя крокі ў грамадскім жыцці”, паведаміла “Аршанская газета”. Такім чынам, лічаць арганізатары, была прадэманстравана “преемственность традиций и общность ценностей белорусского общества”. Інакш кажучы, малодшаму пакаленню паказалі “правільны шлях”, якім павінны прайсці кожны школьнік.

Алюзія да савецкай “грамадскай лесвіцы” – “акцябраты”-піянеры-камсамольцы- чальцы КПСС – відавочная. Але у апошнія гады існавання Савецкага Саюза стала зразумелым, што штучная канструкцыя – рэч неўстойлівая і заганная. Тым не менш яе ўпарта ўкараняюць у Рэспубліцы Беларусь.

Марыя Мятліцкая