Пятніца, 23 Студзень 2026

Кошт арыштаванай кватэры наваполацкага актывіста Яўгена Вільскага знізілі на 40%. Ніхто не купляе

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

На сайце “Белюробеспечение” апублікавалі новы кошт трохпакаёвай кватэры Яўгена Вільскага, які быў вымушаны пакінуць Беларусь. Калі яе справавалі прадацб упершыню, то на гандлёвай пляцоўцы па правядзенні аукцыёнаў быў выстаўлены кошт 141 710 рублёў. Пасля двух марных аукцыёнаў абвешчаны трэці, які мае адбыцца 2-га лютага. Кошт лота складае ўжо 85 026 рублёў.

Пасля першага аўкцыёна, дзе не было ніводнага ахвотнага купіць кватэру актывіста, падчас падрыхтоўкі другога  кошт нерухомасці знізілі  да  113 368 рублёў. Цяпер кошт упаў практычна на 40% у параўнальні з першапачатковым.

Пры гэтым кватэра прадаецца  разам з усёй мэбляй і тэхнікай, што там знаходзіцца. Гэта і лядоўня, і пралка, і дыван, і нават занавескі на вокнах...

Яўген Вільскі - выканаўца абавязкаў старшыні партыі «Народная Грамада», колішні жыхар Наваполацка, які быў вымушаны пакінуць Беларусь пад пагрозай палітычнага пераследу. Летам 2024 года у Брэсцкім абласным судзе яго  завочна асудзілі як «удзельніка экстрэмісцкага фарміравання «Форум дэмакратычных сіл Беларусі».  Вільскага прызналі  вінаватым у змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам і ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні. Прысуд -  12 гадоў пазбаўлення волі і штраф памерам 12 тысяч базавых велічынь  ( на той час - 480 тыс.  рублёў). Маёмасць Вільскага ў Наваполацку арыштаваная, яе хочуць прадаць дзеля пагашэння прысуджанага штрафа.

Таццяна Сушкіна