У жніўні 2024 г. у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключылі старонку Ігара Селіханава ў сацыяльнай сетцы "Одноклассники". Паводле размешчанай на ёй асабістай інфармацыі, мужчына нарадзіўся 1975 годзе ў Оршы, скончыў аршанскую СШ №6. Апошняя актыўнасць Ігара Селіханава на старонцы ў "Одноклассниках" зафіксавана ў верасні 2022г. Пазней у іншых сацыяльных сетках ён паведамляе пра сябе, што жыве ў Варшаве.
Што адметна: на фотаздымках, змешчаных на «экстрэмісцкай» старонцы, Ігар Селіханаў пазіруе як бел-чырвона-белым (у 2020 годзе) , так і з чырвона-зялёным ( у 2015 годзе) сцягам. Імаверна, яго персанальную старонку ў сацыяльнай сетцы "Одноклассники" прызналі «экстрэмісцкай» якраз за бел-чырвона-белыя сцягі на фотаздымках і ў публікацыях, а таксама за цытаванне «экстрэмісцкіх» інтэрнэт-рэсурсаў.
Святлана Шарова