«Мы зараз знаходзімся ў актыўнай фазе выбарчай кампаніі. Гэта накладвае асаблівую адказнасць на ідэалагічную вертыкаль, прадстаўнікоў СМІ. Мы бачым, як імкліва развіваецца інтэрнэт, як у сацсетках па-рознаму могуць падаваць тую ці іншую інфармацыю. Таму неабходна праз зносіны ў працоўных калектывах, інфармацыйна-тлумачальную працу, інфармацыйна-прапагандысцкія групы даносіць праўдзівую інфармацыю. Важна чуць праблемы людзей, ведаць, чым яны жывуць, што іх хвалюе, быць сувязным звяном паміж насельніцтвам і тымі органамі, якія абавязаны вырашаць жыццёвыя пытанні», - чарговы раз акрэсліла накірункі працы начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Марына Навіцкая.
На пасяджэнні гаварылася, што ідэалагічная праца ў асобных рэгіёнах вобласці павінна быць больш эфектыўнай: узмацнення ўплыву чакаюць ад ідэалагічных работнікаў у працоўных калектывах Бешанковіцкага, Гарадоцкага, Расонскага раёнаў, Кастрычніцкага раёна г.Віцебска. Гэта якраз тыя раёны, дзе апошнім часам адбываліся адміністрацыйныя суды паводле ч.2 арт.19.11 – за «распаўсюд экстрэмізму» у сацыяльных сетках.
Ірына Збышава