Гэтымі днямі завяршаецца рэканструкцыя Летняга амфітэатра – галоўнай канцэртнай пляцоўкі Віцебска. Апошнімі гадамі госці «Славянскага базара» палюбілі фатаграфавацца каля двух тапіярных аб'ектаў – раяля са штучнай зялёнай травы і сробленага з таго ж матэрыялу сіне-зялёнага глобуса. Штучныя тапіярыі ў Віцебску – увогуле асобная тэма, актуальная з тае пары, як у горадзе з'явіліся першыя аб'екты: зялёны конь каля тэхналагічнага ўніверсітэта, зялёныя зайцы на Плошчы перамогі і зялёны дэльфін на Маскоўскім праспекце. У параўнанні з імі раяль, упрыгожаны жывымі кветкамі, сапраўды выглядаў арыгінальна...
Аднак сёлета яго перанеслі на плошчу Свабоды, а замест глобуса з надпісам «Віцебск» з'явілася тапіярная бела-сіне-зяленая кампазіцыя з чатырох валошак і двух галубоў, якія сядзяць на борціку «вазы» ці чагосьці падобнага. Віцяблянам гэты кіч не спадабаўся, не ўразіў іх і «слімак» - так яны назвалі «загагуліну» са штучнай травы, с тымі ж валошкамі і скрыпічным ключом, якую ўсталявалі замест тапіярнага раяля.
У гарадскіх пабліках актаўна абмяркоўваюць змяненні ў абліччы горада. Чарговае перакладанне брукаванкі на ходніках у цэнтры віцяблян не радуе – яны згадваюць, што без увагі каторы год застаюцца двары і ўскраіны з ямінамі ў асфальце. Веладарожкі так і не з'явіліся, расліннасць знішчаецца дзеля наступу «каменных джунгляў», пішуць мясцовыя жыхары: «От "Беларусбанка" по улице Замковой, по Калинина и до "Евроопта" одна плитка. Мало того, что выкорчевали все березы возле гостиницы, так ведь и вдоль универмага НИ ОДНОГО дерева, а когда-то они там были». На так званыя малыя архітэктурныя формы, у тым ліку тапіярыі, якія торкаюць дзе толькі можна і нельга, абрынаецца цэлы шквал крытыкі: «Общей концепции нет. Город-хлам. Каждый осваивал инвестиции «от себя».
«Светодиодные экраны на мосту Кирова ведут к повышению опасности ДТП», -- заўважаюць жыхары. -- «Новый студенческий сквер, подразумевающий активный отдых под окнами жилых домов, пока вызывает вопросы». А галоўнае, чым не задаволены людзі, - тое, што ўсе «абнаўленні» робяцца для паказухі перад гасцямі, тады як пра мясцовых насельнікаў ніхто не дбае. І, канешне ж, з імі ніхто не раіцца, чым і як упрыгожыць родны горад.
Васіль Самахвалаў
Серада, 19 Чэрвень 2024
Віцебск - «город-хлам»? Жыхарам не падабаецца, як упрыгожваюць абласны цэнтр да будучых імпрэзаў
Віцебскія ўлады распавядаюць ў дзяржаўных СМІ, што ўсе аб'екты, якія збіраліся рэканструяваць да ХІ Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі, гатовыя на 98%. Форум мае адбыцца 26-28 чэрвеня, і ў яго межах збіраюцца адзначыць і 1050-годдзе Віцебска. Не кожны гараджанін трапіць унутр, каб ацаніць, прыкладам, рэканструкцыю гатэля «Віцебск», але кожны мінак заўважае, што вынікам рэканструкцыі стала знішчэнне бярозавай алейкі каля гэтага аб'екта. Людзі заўважаюць і іншыя сумныя пераўтварэнні, якія ў апошнія месяцы напаткалі горад.
Апублікавана ў
Дзяржава
Тэгі: