Паводле звестак упраўлення па адукацыі аблвыканкама каля 78 працэнтаў дзяцей, знаходзяцца на выхаванні ў замяшчаючых сем'ях, а такіх сем'яў у рэгіёне больш за тысячу, уключаючы прыёмныя і апякунскія.
На Віцебшчыне скарачаецца колькасць дзяцей, якія выхоўваюцца ў інтэрнатных установах, на сёння там пражываюць 174 дзіцяці або 7,2 працэнта. Для скарачэння гэтага паказчыка ўладамі ўжо адкрыта 33 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу. У 2023-м з'явілася два новыя – у Гарадку і Лёзне, а наступным годзе пабудуюць яшчэ два – у Бешанковічах і Полацку. Іх адчыняюць, зыходзячы з запатрабаванняў у раёнах.
Абласныя ўлады аднымі з першых у краіне прымянілі прынцып інклюзіўнай адукацыі дзяцей з асаблівасцямі развіцця, пры гэтым практычна ліквідавалі спецыяльныя ўстановы інтэрнатнага тыпу. У вобласці больш за 70 працэнтаў дзяцей інваліднасцю вучацца ва ўстановах асноўнай адукацыі, што негатыўна паўплывала на якасць работы педагагічных калектываў з-за рознай хуткасці засваення ведаў дзецьмі-інвалідамі.
Цяпер педагогі і медыкі з цяжкасцю спрабуюць наладзіць сістэму адукацыі такім чынам, каб дзеці з асаблівасцямі, якія пачынаюць навучанне дома, пасля маглі наведваць звычайныя школы і на роўных вучыцца з астатнімі навучэнцамі школ. Для гэтага адкрыты 21 цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання, дзе створаны кабінеты ранняй комплекснай дапамогі. У мабільных рэсурсных пакоях навучаюць сем'і прыёмам працы з такімі дзецьмі.
Галіна Асіпцова