У якасці навучэнцаў былі адказныя за вядзенне так званай ідэалагічнай і работы з моладдзю ў арганізацыях і ўстановах раёна.
Адкрываючы семінар-навучанне, старшыня Мёрскага райвыканкама Сяргей Сямёнычаў сказаў, што на ідэалагічнага работніка кладзецца вялікая адказнасць і што гэта так званая правая рука кіраўніка, якая павінна весці тлумачальную работу ў калектыве.
Паводле чыноўніка, для выбарчай кампаніі так званы ідэалагічны актыў – гэта звяно, якое непасрэдна звязвае працоўныя калектывы з уладай.
“Таму наша агульная задача – выбраць годных прадстаўнікоў рэгіёна, якія будуць вырашаць глабальныя актуальныя пытанні”, - сказаў Сяргей Сямёнычаў.
Мёршчына ўваходзіць у Докшыцкую выбарчую акругу № 22 разам з Глыбоцкім і Докшыцкім раёнамі. Упершыню ў адзіны дзень галасавання ўлады збіраюцца выбіраць дэпутатаў розных узроўняў: у так званую Палату прадстаўнікоў і ў мясцовыя Саветы.
Пра дзейнасць так званага Савета Рэспублікі расказаў Уладзімір Мацвееў. У яго склад вылучаюцца па восем прадстаўнікоў ад кожнай вобласці і горада Мінска, яшчэ восем прызначае Лукашэнка, які таксама ў складзе так званага Савета Рэспублікі.
Як адзначыў Уладзімір Цярэнцьеў, праблемы, несумненна, у рэгіёне ёсць, але яны вырашаюцца. Напрыклад, цяжкасці ў гандлёвым абслугоўванні на сяле часткова закрываюць прыватнікі.
Паводле чыноўніка, колькасць дэпутатаў мясцовых Саветаў скарачаецца, таму для іх важна вылучаць кандыдатамі граматных, талковых, ініцыятыўных
людзей. Па словах так званага старшыні абласнога Савета дэпутатаў, асноўная задача дэпутата Нацыянальнага сходу – кантакт з насельніцтвам.
Выказаўся Уладзімір Цярэнцьеў і наконт членства ў розных палітычных партыях. Па яго словах, яно не павінна быць масавым. Тут месца так званай эліце грамадства, людзям, якія сцвердзіліся і гатовыя рабіць сур’ёзныя зачыны для развіцця краіны. То бок лаяльныя да ўлады і гатовыя выконваць іх кожны загад.
На пытанне, як будуць актыўнічаць у перыяд электаральнай кампаніі партыі, адказаў, што яны павінны праяўляць сябе. Аднак на гэта неабходны час. Іх галоўная задача – у патрэбны перыяд выйсці і падтрымаць сваю дзяржаву, яе так званага лідара.
"Важна тлумачыць гэта і моладзі", - сказаў Цярэнцьеў.
Вынікі семінару падвёў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Жук. Ён адзначыў, што ў грамадстве востра рэагуюць на негатыўныя з’явы, а вось увядзенне новых аб’ектаў і пазітыўныя падзеі рэдка атрымліваюць водгук.
"Тым не менш важна завастраць увагу насельніцтва на станоўчых момантах. Разумець адзін аднаго, падтрымліваць мір і згоду, цаніць поспехі сваіх блізкіх і самім імкнуцца да найлепшага. Беларусы заўсёды цанілі сваю гісторыю, таму пісаць яе новыя старонкі трэба, абапіраючыся на вопыт мінулых пакаленняў", - сказаў Аляксандр Жук.
Толькі вось якую новую гісторыю збіраюцца пісаць чыноўнікі, невядома. Рэжым Лукашэнкі і так давёў краіну да жахлівага стану, а яе жыхароў ператварыў у маўклівае стада, на фоне такой карціны і адбываюцца рэпрэсіі, гвалт, пераслед сапраўдных беларусаў, неабыякавых да таго, што адбываецца ў краіне.
А, можа, усё ж здарыцца цуд, якога чакаюць шматлікія беларусы, і на бліжэйшых выбарах большасць чыноўнікаў зразумее, што трэба ратаваць краіну і весці яе ў правільным накірунку, і што гэты шлях не побач з Лукашэнкам і яго прыслугачамі, якія вядуць краіну ў бездань? Пабачым, засталося часу няшмат.
Віктар Авласевіч