Аўторак, 17 Кастрычнік 2023

Трывожны факт: менш за 7% бюджэту Віцебскай вобласці фармуецца за кошт падатку на прыбытак. І ягоная доля змяньшаецца

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Падатак на прыбытак арганізацый - гэта прамы падатак, яго велічыня залежыць ад канчатковых фінансавых вынікаў дзейнасці арганізацыі. Але ад месяца да месяца ў бюджэце Віцебскай вобласці доля падатку на прыбытак скарачаецца. Так за восем месяцаў бягучага года паступленне ад гэтага падатку складала 7,5%, а ўжо за 9 месяцаў яго доля ўпала на 0,7 працэнтнага пункта і склала 6,8%. Г.зн. колькасць прадпрыемстваў у Віцебскім рэгіёне, у якіх даходы перавышае выдаткі, нікчэмна малая і з кожным месяцам іх колькасць скарачаецца.

Як, паведамляе прэс-цэнтр абласной падатковай інспекцыі, за 9 месяцаў у бюджэт Віцебскай вобласці паступіла 1981,5 млн. рублёў падаткаў і іншых плацяжоў, якія кантралююцца падатковымі органамі. З іх у рэспубліканскую казну - 248,9 млн. рублёў, мясцовы бюджэт - 1732,6 млн.

Падаткавікі інфармуюць грамадскасць, што асноўнымі даходнымі крыніцамі выступаюць Падатак на дабаўленую вартасць (ПДВ), на долю якога прыпадае 38,6% агульных бюджэтных паступленняў, або 765,8 млн. рублёў, а таксама падаходны падатак - 34,4% (паступіла 682 млн.), падаткі на ўласнасць - 7,7% (151,6 млн.), падатак на прыбытак склаў толькі 6,8% (134,6 млн. рублёў).

Дзіна Емяльянава