Нядзеля, 30 Красавік 2023

Буйны штраф і пераразлік

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Гэтым пужаюць улады браслаўчанам за самавольнае падлучэнне да сістэмы водазабеспячэння.

Філіял Наваполацкводаканал УП Віцебскаблводаканал, які адбслугоўвае Браслаўшчыну, папярэджвае аб правядзенні абследавання прыватных сетак водазабеспячэння і каналізацыі, палівальных тэрыторый, а таксама аб правядзенні рэгулярных рэйдаў па выяўленні нерацыянальнага або незаконнага водаспажывання.

Ён заўважае, што ў выпадку выяўлення самавольнага падлучэння да сістэмы водазабеспячэння без узгаднення, без дамовы, а таксама пры выяўленні падлучаных шлангаў, іншых прылад да вулічнага водазабору, вадаправоду да прыбораў уліку або пры іх адсутнасці (паліў агародаў, напаўненне басейнаў, сажалак, мыццё машын і таму падобнае ў абыход або пры адсутнасці прыбораў уліку расходу вады), што таксама прыраўнавана да самавольнага падлучэння, разлік расходу вады будзе рабіцца згодна з Правіламі карыстання цэнтралізаванымі сістэмамі водазабеспячэння, водаадвядзення ў населеных пунктах, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 30.09.2016 № 788, па прапускной здольнасці водаправоднага ўводу (падключэння) пры хуткасці руху вады 2 мс і дзеянні яе поўным сячэннем на працягу 24 гадзін у суткі. Пры гэтым часавы перыяд, за які праводзіцца разлік аб'ёмаў вады, - 30 сутак. Напрыклад, калі сячэнне металічнай трубы ўводу складае 15 мм, то расход вады разлічваецца наступным чынам 1,27 м3гадзіна х 24 гадзіны х 30 сутак = 914,4 м3.

Улады нагадваюць і пра штраф, які складае на 1 сакавіка 1 354,13 беларускіх рублёў.

Таксама нагадваюць пра неабходнасць неадкладна паведамляць у філіял «Наваполацкводаканал» пра ўсе парушэнні, выяўленыя ў працы лічыльнікаў вады, непрацоўны стан, адсутнасць ці пашкоджанне пломбаў і г.д.  

У выпадку выяўлення факту безуліковага водаспажывання прадстаўнік прадпрыемства складае акт, на аснове якога будзе зроблены пераразлік памеру платы за паслугі водазабеспячэння і водаадвядзення за папярэднія разліковыя перыяды, пачынаючы з даты апошняга дакладнага зняцця і рэгістрацыі паказанняў лічыльнікаў работнікамі філіяла і зыходзячы з зацверджаных норм водаспажывання па тарыфах, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на паслугі. (На 1.03.2023 за 1 м3 вады - 1,4809 руб., за 1 м3 сцёкаў - 1,1464 руб.).

У выпадку ж своечасовага інфармавання спажыўцом аб безуліковым водаспажыванні пераразлік будзе выкананы толькі за разліковы перыяд да ўстаранення няспраўнасцяў (але не больш за 2 месяцы) па субсідаваных тарыфах (вада - 1,1927; сцёкі - 0,9908).

Падстава - пп. 32, 33 Палажэння аб парадку разлікаў і ўнясення платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі дзяржаўнага жыллёвага фонду, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 12.06.2014 № 571.

Рыта Лісава