Серада, 19 Красавік 2023

За 2022 год Браслаўскай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету выяўлены 103 парушэнні

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Як паведаміў сайту klich.by старшы дзяржінспектар Браслаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Вадзім Ягоранкоў, супрацоўнікамі Браслаўскай міжраённай інспекцыяй за 2022 год было выяўлена 103 парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства ў сваёй зоне адказнасці, з іх — 38 парушэнняў у сферы рыбалоўства. правілаў палявання, 36 - парушэнняў па лесакарыстанні і 18 - іншых парушэнняў.

Перададзена для дачы прававой ацэнкі і прыцягнення да крымінальнай адказнасці ў следчыя органы - 10 матэрыялаў, з якіх узбуджана 8 крымінальных спраў.

Таксама вынесена 39 вусных заўваг парушальнікам, праведзена больш як 150 прафілактычных і тлумачальных гутарак з грамадзянамі, выдадзена 40 прадпісанняў для ўстаранення выяўленых парушэнняў і выдадзены 144 рэкамендацыйныя лісты для прыняцця мер рэагавання.

Прыродаахоўнікі адзначыць, што ім на дапамогу прыходзяць так званыя неабыякавыя грамадзяне і паведамляюць тую ці іншую інфармацыю парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства. Як бачна, сістэма даносаў у Беларусі развітая ва ўсіх сферах.

Яшчэ яны кажуць і пра добрую работу па ўзаемадзеянні міжраённай інспекцыі з іншымі арганізацыямі і структурамі. Паводле прыродаахоўнікаў, са 180 палявых мерапрыемстваў - 50 праведзена сумесна з іншымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі.

Прыродаахоўная дзяржінспекцыя адзначае, што і самі грамадзяне актыўна здаюць забароненыя прылады лоўлі рыбы і водных жывёл, якія ў іх незаконна захоўваецца. За добраахвотную выдачу гэтых прылад іх вызваляюць ад адміністрацыйнай адказнасці, але калі прыходзіць інспекцыя, то трэба чакаць пакарання.

Як паведамляе Браслаўская міжраённая інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, за год было здадзена і знішчана 147 штук сетак і сецематэрыялаў, а таксама 38 забароненых прылад рыбалоўства. З водных аб'ектаў канфіскавана і знішчана 137 забароненых прыладаў рыбалоўства.

Сяргей Азёрны