Дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Ірына Палякова была абраная ў лістападзе 2019 года ў акрузе, дзе пражывае каля 100 тысяч чалавек. І калі яна пайшла пасля 4 гадоў з працы дэпутата, за год да чарговых выбараў, характарызуе яе як чалавека здольнага не даводзіць пачатую справу да канца, палітыка, які гатовы пераступіць праз свае абяцанні і абавязацельствы перад народам.
Тое, што дэпутат, прадстаўнік вышэйшага дзяржаўнага рэспубліканскага органа апускаецца да раённага выканаўчага камітэта з'яўляецца ненармальным з пункту гледжання падзелу ўладаў на выканаўчую і заканадаўчую ўладу.
Але паслужны спіс ужо былога дэпутата Палаты прадстаўнікоў, а зараз ужо кіраўніка выканкама, стандартны для прыхільніка цяперашняга палітычнага рэжыму, паказвае, што падобны кар’ерны кульбіт для Паляковай быў запраграмаваны.
Мяркуйце самі, Ірына Міхайлаўна скончыла Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава па спецыяльнасці «Гісторыя і беларуская мова і літаратура», а таксама Акадэмію кіравання па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае ўпраўленне».
Працавала асістэнтам кафедры эканамічнай тэорыі і гісторыі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны; выхавальнікам Бабініцкага дзіцячага сада Віцебскага раёна; намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце СВК “Альгоўскае” Віцебскага раёна; старшынёй Віцебскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.
Канешне не з’яўляецца нармальный сітуацыя, калі Палякова - толькі другая жанчына ў рэгіёне, якой даверылі ўзначальваць раённы выканаўчы камітэт. Першай была Галіны Унуковіч, якая да гэтага часу з'яўляецца кіраўніком выканкама Бешанковіцкага раёна.
І тое, што чарговая жанчына стала кіраўніком раённай выканаўчай улады, не паўплывае на выпраўленні гендэрнага балансу ў Віцебскай вобласці, бо ў ёй мужчыны, якія кіруюць гор і райвыканкамамі, складаюць пераважную большасць.
Сяргей Ільін