Адмысловая камісія для вывучэньня ходу мадэрнізацыі ААТ “Віцебскдрэў” і праверкі выкананьня даручэньняў Аляксандра Лукашэнкі па пытаньнях дрэваапрацоўчай галіны створаная ў Віцебску, распавялі ў Камітэце дзяржаўнага кантролю па Віцебскай вобласьці. Задачай камісіі будзе правесьці аналіз ходу мадэрнізацыі ААТ “Віцебскдрэў”, знайсьці службовых асоб, вінаватых у зрыве тэрмінаў рэалізацыі праектаў мадэрнізацыі, якія дапусьцілі няякаснае выкананьне будаўніча-мантажных і праектных работ, і ўнесьці на разгляд міжведамаснай працоўнай групы прапановы пра прыцягненьне гэтых асоб да адказнасьці.
У поле зроку камісіі трапяць таксама захаваньне прыродаахоўнага і працоўнага заканадаўства, пажарнай і прамысловай бясьпекі і санітарных нормаў на ААТ “Віцебскдрэў”.
У склад камісіі ўвайшлі працаўнікі Камітэту дзяржкантролю, прадстаўнікі сілавых і кантралюючых ведамстваў - пракуратуры, УУС, МНС, абласнога камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя, абласнога ЦГЭіГЗ, інспэкцыі Дэпартамэнту кантролю і нагляду за будаўніцтвам, дзяржаўнай інспэкцыі Дэпартамэнту працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Крыніца: Kомсомольская правда в Беларуси