«Упраўленьнем Сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці расьсьледуецца крымінальная справа ў дачыненьні да намесьніка начальніка ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкаму. Дзеяньні службовай асобы кваліфікаваныя паводле ч.1 арт. 430 – атрыманьне хабару», – паведаміла афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова.
У дачыненьні да супрацоўніка міліцыі прымененая мера стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту.
Гэта ня першая карупцыйная справа ў віцебскай Дзяржаўтаінспэкцыі – цяпер суд разглядае матэрыялы ў дачыненьні да былога начальніка ДАІ рэгіёну.
Крыніца: Тут.бай