Субота, 04 Красавік 2015

У Віцебску прайшоў велапрабег за роварныя дарожкі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Актывісты кампаніі “Віцебску – веладарожкі” у рамках “Народнага кантролю” 28 сакавіка правялі ў Віцебску велапрабег па праспэкце Перамогі – вуліцы Воінаў-інтэрнацыяналістаў – вуліцы Чкалава – праспэкце Перамогі. Мэта мерапрыемства – прыцягнуць увагу і мінакоў, і ўлады да гэтай надзённай праблемы.

На адным з ровараў быў зьмешчаны дэвіз кампаніі “Віцебску – веладарожкі”. З надыходам вясны гэтая праблема абвастраецца, паколькі павялічваецца небясьпека сутыкненьня раварыстаў зь пешаходамі, а на дарозе – з аўтамабілістамі.

Таксама 30 сакавіка быў дасланы электронны зварот у Віцебскі гарвыканкам наконт гэтай праблемы. Зварот зарэгістраваны за № 1136. “Мы настойваем на найхутчэйшым вырашэньні праблемы. Гораду гэта абыдзецца малой крывёю, а парадку і зручнасьці павялічыцца ў разы”, – адзначыла каардынатар кампаніі “Віцебску – веладарожкі” Тацьцяна Севярынец.

Крыніца: Прэсавая служба БХД