Нагадаем, першая крама, дзе прадаецца адзенне з цытатамі Лукашэнкі, была адчынена ў Мінску ў снежні мінулага году. Гэта майкі (сярэдні кошт 20 руб.) і байкі (сярэдні кошт 40-45 рублёў) з надпісамі накшталт «Раздевайся и работай», «Президентами не становятся, президентами рождаются», «Любимую не отдают» і гэтак далей.
Уручэнне сувеніраў тым, хто прыходзіць на выбарчыя ўчасткі ўпершыню, даўно ўжо сталі звыклай традыцыяй, распачатай яшчэ ў часы СССР. Падарункі падчас датэрміновага галасавання маладым людзям уручалі таксама. Паводле здымкаў у раённых газетах, яны даволі сціплыя: гэта каляндарыкі, нататнікі, асадкі.
Грамадзянаў больш сталага ўзросту на ўчасткі для галасавання 27 лютага завабліваюць таксама традыцыйнымі, яшчэ савецкімі, захадамі: у Новалукомлі, да прыкладу, абяцаюць арганізаваць выстаўку самаробных сувеніраў «2022 –год гістарычнай памяці» і канцэрт «Беларусь, ты ў сэрцы маім». У Полацкім раёне будзе праводзіцца гандаль, у якім возьмуць удзел ажно 15 гандлёвых і гаспадарчых суб’ектаў. Апрача распродажаў харчовых тавараў, якімі ўжо мала каго здзівіш, ААТ «ПолацкБудМатэрыялы» уручыць кожнаму, хто прыйдзе на ўчастак, картку на зніжкі. А полацкі Дом Гандлю абвясціў, што зніжка на ўсе тавары, якія будуць рэалізоўвацца на ўчастках для галасавання, прадугледжана зніжка ў 15%.
Эмілія Протас
Субота, 26 Люты 2022
Тым, хто прагаласуе ўпершыню, у Віцебску дадуць майкі з выказваннямі Лукашэнкі
Такія падарункі 18-гадовым юнакам і дзяўчатам падрыхтавалі на ўчастку №64 у Перашамайскім раёне. Вырабы лініі адзення «Мерч Первого» – гэта адзенне з яркімі і трапнымі цытатамі прэзідэнта, тлумачыць «Аршанская газета».
Апублікавана ў
Акцыі
Тэгі: