“Бачна, што праблема атрыманьня мэдычных паслугаў стаіць у Білева вельмі востра. Падчас збору подпісаў некаторыя жыхары далучыліся да ўдзелу ў кампаніі”, - адзначыла каардынатар аргкамітэту БХД Тацьцяна Севярынец.
Крыніца: Прэсавая служба БХД
У Віцебску адбылося першае паседжаньне сяброў і прыхільнікаў “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі”, якія ў межах кампаніі “Народнае самакіраваньне” будуць вырашаць праблему пабудовы паліклінічнага комплексу ў мікрараёне Білева. На паседжаньні былі абмеркаваныя пытаньні кампаніі, прайшоў трэнінг, а пасьля ўдзельнікі паседжаньня выйшлі “ў поле”. За адзін дзень сабрана больш за 200 подпісаў. Пробны выхад быў яшчэ 2 траўня, калі было сабрана 107 подпісаў.