Панядзелак, 19 Май 2014

У Лучаі адбыўся фэст памяці сьвятога Андрэя Баболі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У Лучаі Пастаўскага раёну маліліся за Беларусь. Там прайшоў фэст з нагоды ўспаміну беларускага пакутніка Андрэя Баболі. “Ён скончыў жыцьцё ў страшэнных пакутах – кажа ксёндз Марат Казлоўскі, - але не адрокся ад сваёй ідэі еднасьці хрысьціян”. За свае перакананьні яго забілі ў Янаве Палескім, зараз горад Іванава Берасьцейскай вобласьці.

Ксёндз Марат Казлоўскі: “Андрэй Баболя – апостал еднасьці, для якога ня важна было хто ты – татарын, мусульманін, казак, расеец, беларус, паляк, немец. Ён ідзе слова Божае абвяшчаць. Бог для ўсіх. Для Бога няма розьніцы: жыд ты, ці паляк. Для яго галоўнае, што ты чалавек. Менавіта ён і стаў сьвятым, таму што меў мужнасьць пайсьці да кожнага чалавека і нават да таго, хто не хацеў яго слухаць”.

Падчас імшы прагучала паэма Янкі Купалы, прысьвечаная Андрэю Баболю. Пасьля імшы адбыўся канцэрт гурта “Laudans”, а таксама выступалі госьці з Шаркоўшчыны і Паставаў.

Крыніца: Радыё Рацыя