Разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненьні да ініцыятара стварэньня мэмарыялу рэпрэсаваным за часамі Сталіна, кіраўніка грамадзкай ініцыятывы “Хайсы” Яна Дзяржаўцава заняў у судзе Віцебскага раёну два дні. Раней гэтая справа ўжо разьбіралася райсудом, але была вернутая на новы разгляд рашэньнем Віцебскага абласнога суду.

7 сьнежня кіраўніца аддзелу ЖКГ Віцебскага раёну Кацярына Воінава склала пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні грамадзянінам Янам Дзяржаўцавым. Паводле пратаколу, актывіст парушыў правілы пахаваньня чалавечых парэшткаў, бо зьдзейсьніў пахаваньне ў месцы, не прызначаным для гэтага. Цяпер яго чакае суд.