«Гэта азначае, што Шайцоў будзе вызвалены 8-га ліпеня, праз тыдзень пасля найважнейшага фэсту Маці Божай Будслаўскай, апякункі Беларусі», -- падкрэслівае тэлеграм-канал «Хрысціянская візія». Падчас святкаванняў грэка-каталіцкі святар будзе вымушана знаходзіцца за кратамі.
Святар Аляксандр Шаўцоў ачольвае ўніяцкую полацкую грамаду на працягу ўжо болей як 10 гадоў, карыстаецца вялікамі аўтарытэтам у вернікаў. Затрыманне і суд над святаром узрушылі полацкую грамадскасць, людзі сочаць за далейшым развіццём падзеяў вакол айца Аляксандра.
Міхась Хмара