Таццяну затрымалі а сёмай гадзіне раніцы, калі яна выходзіла з дома ў Полацку, і завезлі ў мясцовы РАУС. Пасля складання пратакола ў яе кватэры быў праведзены ператрус, пад час якога міліцыянты канфіскавалі ўсе дакументы з калектыўным зваротам прадпрымальнікаў да Дзямідава і асабісты тэлефон.
У гэты ж дзень судом Полацкага раёна арыштаваў Шастак на 30 сутак. Сябры і сваякі не змаглі патрапіць на судовае паседжанне, бо суд прайшоў раптоўна ў паскорыным рэжыме.
Пакуль не вядома па якім артыкуле арыштавалі прадпрымальніцу. У судзе яе мужу адмовіліся паведаміць, у чым абвінавацілі Таццяну.
Сваякі 29 кастрычніка спрабавалі зрабіць перадачу Таццяне ў ІЧУ Віцебскага аблвыканкама, дзе прадпрымальніца адбывае арышт. Аднак, кіраўнік ізалятара без тлумачэнняў адмовіліся прымаць прадукты харчавання, але дазволіў перадаць зняволенай толькі асабістыя гігіенічныя прылады.
Аляксандр Марозаў