25 сакавіка глыбоцкія актывісты адзначылі Дзень Волі ўскладаньнем кветак да бюсту прэм’ера БНР Вацлава Ластоўскага, да мэмарыяльнай дошкі стваральніку нацыянальнага сьцяга Клаўдыю Дуж-Душэўскаму, на магілу сябра Саюзу беларускіх патрыётаў Альберта Бацяноўскага. Пасьля гэтага запусьцілі бел-чырвона-белы сьцяг на паветраных балёніках у неба.
У сьвяткаваньні бралі ўдзел 12 глыбачан. Усе дзеяньні актывістаў здымалі на камэры супрацоўнікі міліцыі ды КДБ, нікога не затрымлівалі. Адміністрацыйны пратакол склалі толькі на Зьмітра Лупача.
Разгляд справы аб адміністрацыйным правапарушэньні адбудзецца ў Глыбоцкім раённым судзе 11 красавіка.
Суды пасьля Дня Волі ў Віцебску і Глыбокім
- 10 красавіка, Віцебск: суд Першамайскага раёну, справа Міколы Качурца аб спагнаньні шкоды з Кастрычніцкага РАУС за зьнішчаны бел-чырвона-белы сьцяг (на Дзень Волі – 2018). Пачатак – 10.00.
- 11 красавіка, Віцебск: суд Кастрычніцкага раёну, разгляд адміністрацыйных справаў супраць Міколы Качурца, Яраслава Кійко і Уладзімера Кійко – за фатаграфаваньне зь бел-чырвона-белым сьцягам на Дзень Волі – 2019. Суд прызначаны на 10.00.
- 11 красавіка, Глыбокае: суд Глыбоцкага раёну, адміністрацыйная справа Зьмітра Лупача (арт. 23.34 КаАП РБ). Пачатак паседжаньня - 10.00.
Зьміцер Міраш