- Катэгорыя: Вясна
Скарга аб змене меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту ў дачыненні да Марфы Рабковай, каардынатаркі валанцёрскай службы "Вясны", засталася без зменаў. Такое рашэнне вынесла 14 снежня суддзя суда Партызанскага раёна горада Мінска Кацярына Чайко. Судовае пасяджэнне праводзілася ў закрытым рэжыме. У рамках кампаніі па зборы паручыцельстваў ад грамадзян за вызваленне з-пад варты Марфы Рабковой было сабрана каля 200 паручальніцтваў. Аднак 12 лістапада судом было вынесена пастанова аб прадаўжэнні тэрміну ўтрымання пад вартай Марфы. Скарга на гэтую пастанову і разглядалася сёння, 14 снежня. Рашэнне суда было чаканым, адзначыў муж Марфы, Вадзім Жаромскі:
- Катэгорыя: Вясна
На Маршы сталых людзей у Мінску 14 снежня было затрымана блізу 70-80 чалавек: яны размешчаныя ў розных РУУС.
- Катэгорыя: Вясна
Да кампаніі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі #WeStandBYyou, арганізаванай праваабарончай арганізацыяй Libereco, далучыліся новыя дэпутаты нямецкага парламента. У межах ініцыятывы беларускімі вязнямі будуць апекавацца “хросныя” з Бундэстага. Усяго на дадзены момант удзельнікамі кампаніі салідарнасці з'яўляюцца 89 дэпутатаў парламентаў Германіі, Аўстрыі, Швейцарыі, Бельгіі, Нідэрландаў, а таксама дэпутаты Еўрапарламента.
- Катэгорыя: Вясна
У панядзелак, 14 снежня, суды ў Мінску і ў іншых гарадах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тых, каго затрымлівалі кропкава ў розных месцах Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Віцебскага раёну 11 снежня асудзіў віцябляніна Ягора Карапузава на паўтары гады «хіміі» за слова «тварь», якое мужчына ўжыў у паведамленні ў Тэлеграм-канале «Банда Лукі». Суд палічыў гэта «публічнай абразай прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў».
- Катэгорыя: Вясна
Як стала вядома ПЦ "Вясна", палітвязню Міколу Дзядку было вынесенае спагнанне ў СІЗА-1 г. Мінска за "міжкамерную сувязь". З 8 снежня яго змясцілі ў карцэр тэрмінам на сем сутак. Гэта азначае, што ўвесь гэты час ён будзе знаходзіцца ў адіночнай маленькай камеры без лістоў і кніг.
- Катэгорыя: Вясна
Прэзентуем 15-й выпуск праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе". Прысвечаны ён дзецям. "Мама, цябе не білі?"— першае, што спытала сямігадовая дачка Вольгі Смалянкі пасля яе вызвалення. Бацькі імкнуцца аберагаць яе ад інфармацыі аб гвалце ў Беларусі, але дзяўчынка задае пытанні аб тым, што адбываецца, і палохаецца людзей у чорным.
- Катэгорыя: Вясна
У 126 дзень пратэстаў ПЦ "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, новыя крымінальныя справы, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў.
- Катэгорыя: Вясна
Андрэя Зайцава, мужа актывісткі Іны Зайцавай вядомай як "БЧБ-нявеста", затрымалі 11 снежня ў РУУС Кастрычніцкага раёна, куды ён з жонкай прыйшоў даваць тлумачэнні з нагоды вывешанага бел-чырвона-белага сцяга на іх уласным доме ў мікрараёне Сокал. На выходныя яго адправілі ў ізалятар на Акрэсціна. У гэты ж дзень суд Заводскага раёна аштрафаваў Андрэя на 810 рублёў за ўдзел у "Маршы суседзяў" 11 лістапада. Іна Зайцава распавяла "Вясне" падрабязней пра затрыманне мужа і яго суд за ўдзел у нядзельным Маршы. Іну Зайцаву з мужам Андрэем выклікалі ў Кастрычніцкае РУУС даваць тлумачэнні па вывешаным на іх доме сцягу, які з'явіўся яшчэ ў верасні гэтага года. Па словах Іны, на працягу гэтых трох месяцаў участковыя прасілі Зайцавых зняць сцяг, але пры гэтым тлумачылі, што прымусіць іх гэта зрабіць яны не могуць, паколькі гэта прыватная ўласнасць.
- Катэгорыя: Вясна
11 снежня суд горада Пінска вынес прысуд па крымінальнай справе Мікалая Ласіцкага. Яго абвінавацілі па артыкуле 188 Крымінальнага кодэкса. Пацярпелым выступіў маёр Аляксандр Саковіч. Суд прызнаў Ласіцкага вінаватым і абвесціў прысуд: два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу (хімія). КАРТКА ПРАЦЭСА