- Катэгорыя: Вясна
«Гомельская Вясна» апублікавала вытрымкі з лістоў палітзняволенага праваабаронцы «Вясны» Леаніда Судаленкі да гомельскага актывіста Васіля Палякова, дзе ён распавёў, што адбываецца на закрытым працэсе.
- Катэгорыя: Вясна
Леанід Судаленка — праваабаронца з Гомеля. Са студзеня 2021 года ён знаходзіцца ў СІЗА, а з верасня над ім распачаўся суд. У закрытым рэжыме. Свой Дзень народзінаў Леанід таксама правёў на судовым пасяджэнні — 23 верасня яму споўнілася 55 гадоў. А ў 23-м выпуску праваабарончага падкаста “Вясна прыйдзе” прапануем вам даведацца больш пра асобу і дзейнасць Леаніда Леанідавіча Судаленкі.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае маніторыць судовыя пасяджэнні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праяваў пратэсту. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, самымі распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння з'яўляецца крымінальны пераслед па дыфамацыйных артыкулах: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК). "Вясна" распавядае, каго і за што на гэтым тыдні асудзілі ў Беларусі па гэтых артыкулах Крымінальнага кодэкса. Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае маніторыць судовыя пасяджэнні па крымінальных справах, якія звязаныя з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праяваў грамадскага пратэсту.
- Катэгорыя: Вясна
Супольная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці 24 верасня 2021 г.
- Катэгорыя: Вясна
Amnesty International запусціла электронны зварот за тэрміновае вызваленне палітзняволенай праваабаронцы “Вясны” Марфы Рабковай, якая ўжо больш за год утрымліваецца за кратамі.
- Катэгорыя: Вясна
24 верасня 2021 года на 48 сесіі Савета па правах чалавека ААН адбыўся інтэрактыўны дыялог па прамежкавай вуснай абноўленай інфармацыі УВКПЧ аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пасля іх.
- Катэгорыя: Вясна
У канцы ліпеня супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі маладую сям'ю — Кацярыну і Аляксандра (іх імёны змененыя ў мэтах бяспекі па іх просьбе). Пасля ператрусу і допыту ў Следчым камітэце іх арыштавалі на 15 сутак па арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства). Аляксандр усе 15 сутак правёў у ЦІП на Акрэсціна, а Кацярына на некалькі дзён трапіла яшчэ і ў баранавіцкі ІЧУ. Сям'я распавяла "Вясне назірае" ўмовы ўтрымання для "сутачнікаў" ў жніўні: пра відэакамеры над туалетам, "мясцовыя" метады лячэння COVID-19 на Акрэсціна і адмову выклікаць хуткую дапамогу хлопцу з прыступам эпілепсіі. А 8 раніцы напрыканцы ліпеня дзесяць невядомых у балаклавах і ў форме без апазнавальных знакаў пагрукалі ў кватэру Аляксандра і Кацярыны. Супрацоўнікі ГУБАЗіКу дома ў іх правялі ператрус і праверылі ўсю тэхніку. Пасля ператрусу мужа і жонку павезлі на допыт у Следчы камітэт, а потым ужо ў РУУС для складання адміністрацыйных пратаколаў.
- Катэгорыя: Вясна
Сёння, 23 верасня, праваабаронцу Леаніду Судаленку спаўняецца 55 гадоў. І сёння Леаніда віншуюць яго калегі — праваабаронцы з розных краінаў і арганізацый. Анастасія Злобіна, Human Rights Watch
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска з трэцяй спробы агучылі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Паўла Анісімава, якога вінавацілі ў абразе прадстаўніка улады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за 22 і 23 верасня. Грамадзян, па-ранейшаму, затрымліваюць, праводзяць ператрусы, ціснуць на палітвязняў і ўжываюць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам: