Старшыня праўлення Беларускага Хельсінскскага камітэту Алег Гулак, кіраўніца Беларускага дакументацыйнага цэнтра Раіса Міхайлоўская і старшыня праўлення Lawtrend Алена Танкачова падвялі вынікі першага дня паралельных мерапрыемстваў IV Беларускага праваабарончага форуму, які адбываецца 20 і 21 кастрычніка ў Вільні. Мадэратарам выступіла прэзідэнт Беларускага дома правоў чалавека імя Барыса Звозскага Таццяна Рэвяка. Алена Танкачова распавяла, што на абмеркаванне тэмы “Адукацыя ў сферы правоў чалавека: становішча, тэндэнцыі, выклікі” былі запрошаныя ў якасці дакладчыкаў прадстаўнікі арганізацый, якія на сёняшні дзень актыўна праводзяць адукацыйныя і асветніцкія праграмы. Гэта Андрэй Палуда з ПЦ "Вясна", дырэктарка Цэнтра прававой трансфармацыі Вольга Смалянка, Алег Агееў з Беларускага дома правоў чалавека, Сяргей Усцінаў з "Прававой ініцыятывы", прадстаўнік Міжнароднай школы правоў чалавека і грамадскіх дзеянняў Міхаіл Мацкевіч і Сяргей Бураў з Адукацыйнага дома правоў чалавека Чарнігава.

Валерыя Уласік. Фота: БелСАТ. Супраць яе распачалі справу за «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі медыяў». Справа вядзецца пра сюжэт пра пратэсты супраць ушчыльнення Ленінскага раёну, які выйшаў на нашым тэлеканале 24 жніўня. Падрабязнасці перадае сайт тэлеканала Белсат.

20 кастрычніка ў Вільні распачаўся IV Беларускі праваабарончы форум. Прадстаўнікі 29 беларускіх праваабарончых арганізацый, НДА, якія маюць у сваёй дзейнасці праваабарончы кампанент, праваабаронцы, якія дзейнічаюць у індывідуальнай якасці, эксперты, замежныя і міжнародныя партнёры сабраліся, каб абмеркаваць актуальны парадак дня і вызначыць прыярытэты для далейшага развіцця праваабарончага сектару краіны.  Распачынаючы мерапрыемства, Таццяна Рэвяка, прэзідэнт Беларускага Дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава, адзначыла, што правядзенне такіх форумаў стала добрай традыцыяй, якая гаворыць пра пашырэнне беларускага праваабарончага руху.

Дакладчык Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) па сітуацыі ў Беларусі Андрэа Рыгоні. Фота: БелаПАН. Дакладчык Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) па сітуацыі ў Беларусі Андрэа Рыгоні запрошаны наведаць Менск у лістападзе. Пра гэта БелаПАН паведаміў старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу па вывучэнні праблематыкі смяротнага пакарання Андрэй Навумовіч.

Праваабаронца Алесь Дзергачоў Смаргонскі праваабаронца Алесь Дзергачоў звярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека з паведамленнем, у якім просіць праверыць адпаведнасць Дэкрэта №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага утрыманства» Міжнароднаму Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

"Нячэсная журналістка" Ларыса Шчыракова. Фота: "Гомельская Вясна". У Чыгуначным судзе Гомеля 19 кастрычніка адбыліся ажно чатыры адміністрацыйныя суды — за ініцыятыву салідарнасці гамельчукоў з незалежнай журналісткай-фрылансэркай Ларысай Шчыраковай, якую пры канцы верасня судзілі ў Гомельскім раённым судзе за супрацоўніцтва з тэлеканалам «Белсат».

Акцыя ў Слуцку 1 верасня. Фота: "Новы Час". Суд Фрунзенскага раёна Мінска 19 кастрычніка разгледзеў адміністратыўную справу Антося Лагвінца, які разам з бацькам, палітыкам Алесем Лагвінцом ды іншымі дзеячамі, 1 верасня правялі ў Слуцку Дзень ведаў, прысвечаны героям Слуцкага паўстання.

Інфармацыйная акцыя супраць смяротнага пакарання ў Гародні 10 кастрычніка 2017 года. Гарадзенская міліцыя пачала праверку па факце раздачы гарадзенскімі праваабаронцамі 10 кастрычніка,  у Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання, інфармацыйных буклетаў.

Палітвязень Міхаил Жамчужны/ Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, пасля месячнага ўтрымання ў памяшканні камернага тыпу (ПКТ), якое завершылася 4 кастрычніка, палітвязень Міхаіл Жамчужны атрымаў ужо два спагнанні – кожнае па 10 сутак ШЫЗА. Такім чынам, з пачатку жніўня, калі палітвязень быў пераведзены ў калонію №9 у Горкі, у яго ўжо 8 спагнанняў у выглядзе змяшчэння ў ШЫЗА і ПТК.

Перад пачаткам суду над Алесем Лагвінцом 17 кастрычніка 2017 года. Фота: "Новы Час". Услед за актывістамі “Моладзі БНФ” Дзянісам Мандзікам і Кацярынай Шуст, якіх звінавацілі ў парушэнні парадку арганізацыі масавага мерапрыемства ды пакаралі ў судзе 16 кастрычніка штрафамі, у аўторак у судзе Маскоўскага раёна разглядалася адмінсітратыўная справа Багдана Сакалова. Суддзя Таццяна Мотыль вынесла пастанову аб прыцягненні актывіста да адказнасці па ч.2 арт 23.34 КаАП у выглядзе штрафу ў памеры 25 базавых велічынь. Наступны, хто чакае суда - актывіст “Моладзі БНФ” Ягор Сергіенка. Яго справа за парушэнне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства  разглядаецца сёння ў судзе Маскоўскага раёна Мінска.