“Вясна прыйдзе” распавядае, з якімі гісторыямі падчас беларускіх рэпрэсій сутыкаліся хатнія гадаванцы. Яны бачылі сілавікоў і ператрусы ва ўласным доме, ішлі на затрыманні і перажывалі нечаканае знікненне сваіх гаспадароў. Што адчувалі пры гэтым жывёлы і як мяняліся іх паводзіны? Гісторыі хатніх улюбёнцаў распавядаюць іх гаспадары і відавочцы:

Некаторыя героі падкаста: Лёля, Барон і Хмуры
Некаторыя героі падкаста: Лёля, Барон і Хмуры
  • Спаніэль на сутках: як гэта?
  • Калі жывеш адзін з катом, то трэба ўлічыць, што ты можаш нечакана “адлучыцца” на 15 сутак — а ён застанецца адзін. Нават калі кот — Хмуры.
  • Напалову шарпей Барон бачыў у сваім доме і КДБшнікаў, і ГУБАЗаўцаў (але тых больш зацікавіў верабейчык “Чык-чырык”). Нечакана пажылы сабака застаўся зусім адзін…
  • Руская чорная тэр’ерка Кэндзі (Цукерка) была шчанюком, калі перажыла сілавы захоп дома. Чатыры ейныя гаспадары зніклі… А дзяцей яна цяпер шукае праз тэлефон.
  • Котцы Лёлі прыйшлося пераадолець мяжу, каб уз’яднацца з гаспадыняй, якая з’ехала з краіны.

Рэпрэсіі бачаць не толькі беларусы, але і тыя, хто з імі побач, — іх хатнія гадаванцы.  Пра гэта — у 24-м выпуску падкаста “Вясна прыйдзе”. Слухаем: 

Слухайце гэты выпуск падкаста таксама на  SoundCloud ці YouTube.

Поўны спіс выпускаў "Вясна прыйдзе" можна пабачыць тут.

Падпісвайцеся на "Вясна прыйдзе" у SoundCloud і YouTube, каб атрымліваць паведамленні аб новых выпусках.

Пытанні, заўвагі і прапановы пішыце на пошту

Іншыя выпускі падкаста: 

"Мама, цябе не білі?" — Беларусь пасля жніўня і дзеці, якія жывуць у ёй

Усе мы пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі сталі жыць у новай рэальнасці. Але ў ёй таксама жывуць і нашы маленькія грамадзяне — ім і прысвечаны 15-ы выпуск подкаста "Вясна прыйдзе".

Беларусь вачыма замежных праваабаронцаў — новы выпуск падкаста “Вясна прыйдзе”

Героі 21-га выпуску падкасту – гэта замежныя праваабаронцы, якія ў розны час былі ў Беларусі. У падкасце мы патэлефануем у Стакгольм, Варшаву, Парыж, Лондан і Оксфард – і яны самі распавядуць свае гісторы

Крыніца: Цукерка, Барон і Лёля… Рэпрэсіі ў Беларусі вачыма хатніх гадаванцаў — у падкасце “Вясна прыйдзе”