Прыватная інфармацыйная ўстанова “Цэнтр падтрымкі бежанцаў” (чалец ECRE) у супрацы з праваабарончай ініцыятывай “Журналісты за талерантнасць” абвяшчае прафесійны конкурс на найлепшы журналісцкі матэрыял, прысвечаны бежанцам у Беларусі і за мяжой.

Пераможцы конкурсу атрымаюць ганаровыя дыпломы і адмысловыя ўзнагароды, а таксама будуць мець магчымасць узяць удзел у міжнародным прэс-туры з наведваннем месцаў часовага размяшчэння бежанцаў у Польшчы.

Чакаецца, што конкурсныя матэрыялы павінны з’явіцца ў медыях у перыяд з 1 студзеня 2017 года па 31 студзеня 2018 года.

Матэрыялы конкурсу маюць быць скіраваныя на разгляд журы на электронны адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. не пазней за 31 студзеня 2018 года.

У журы конкурсу запрошаныя вядомыя журналісты і праваабаронцы Беларусі.

Аўтары найлепшых друкаваных і iнтэрнэт-артыкулаў і/ці фота-аўдыё-відэа рэпартажаў, якія карэктна і сацыяльна адказна асвятляюць тэматыку бежанцаў, будуць абвешчаныя падчас круглага стала “Праблемы бежанцаў у Беларусі ды іх асвятленне ў СМІ”, што адбудзецца ў Мінску напрыканцы лютага 2018 года.

Крыніца: Конкурс журналiсцкiх прац “Бежанец XXI стагоддзя”