Палітык і юрыст Герхарт Баўм і беларуская праваабарончая арганізацыя "Вясна" ўдастоеныя прэміі Марыён Дёнхаф за міжнароднае разуменне і прымірэнне. Пра гэта паведамляецца на сайце выдавецкай групы ZEIT. 

Сёлета прэмія ўручаецца штотыднёвай газетай DIE ZEIT, фондам ZEIT Foundation Ebelin and Gerd Bucerius і Фондам Марыён Дёнхаф у 19-ы раз. Кожная прэмія складае 20 000 еўра. 

Цырымонію ўручэння прэміі Марыён Денхофф, запланаваную на 28 лістапада 2021 года ў нямецкім драматычным тэатры ў Гамбургу, скасавалі праз пандэмію каранавіруса. Пра рашэнне журы заснавальнікі прэміі паведамілі яшчэ 26 ліпеня.

Праваабарончы цэнтр "Вясна", які змагаецца за дэмакратыю і грамадзянскія правы ў Беларусі атрымае грашовую прэмію. Старшыня парламенцкай групы Бундэстага Bündnis 90 / Die Grünen Катрын Герынг-Эккардт у сваёй прамове падкрэсліла:

"Дэмакратычная апазіцыя ў аўтарытарных сістэмах залежыць ад асвятлення сусветнай грамадскасці, таму што ў цемры дыктатуры растуць хутчэй, чым пры святле. "Вясна" ўжо на працягу 25 гадоў прыцягвае ўвагу да жорсткага абыходжання і парушэнняў у сваёй роднай краіне, Беларусі. І робіць нас сведкамі: "Паглядзіце, паглядзіце ж, што тут адбываецца!". Кожнае імя ў спісе палітвязняў "Вясны", колькасць якіх жудасна вырасла за апошні год, гэта абвінаваўчае зняволенне - ужо больш за 800 імёнаў. Уручэнне прэміі Марыён Дзёнхаф гэта наша абяцанне: ніхто з гэтага спісу не будзе забыты!”

Герхарт Баўм і Праваабарончы цэнтр "Вясна" атрымалі прэмію Марыён Дзёнхаф 2021

Крыніца: Герхарт Баўм і Праваабарончы цэнтр "Вясна" атрымалі прэмію Марыён Дзёнхаф 2021 Відэа